Фото: ГУВД Мингорисполкома
Мінская міліцыя ўстанавіла мужчыну, які ўдарыў вядомую ў сталіцы асобу — жанчыну, якая гучна спявае песні пра Бога ў людных месцах.
Канфлікт адбыўся ў метро. Пенсіянерка выконвала песню ў вагоне. Адзін з пасажыраў ударыў яе па твары.
Відэа з пацярпелай жанчынай разляцелася па сацыяльных сетках. Сама яна сказала, што не будзе звяртацца ў міліцыю, бо даравала нападніку.
Міліцыя адрэагавала на відэа і правяла праверку. Былі ўстаноўлены відавочцы здарэння, а пазней і мужчына, які ўдарыў пенсіянерку. Ён растлумачыў, што яму не спадабалася, што жанчына гучна спявала. Паводле вынікаў праверкі дзеянням мужчыны будзе дадзена прававая ацэнка, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.