Беларусь і Судан падпішуць пагадненне аб экспартным крэдытаванні

Беларусь і Судан падпішуць пагадненне аб экспартным крэдытаванні. Савет міністраў Беларусі пастановай №169 ад 7 красавіка ўхваліў праект міжурадавага генеральнага пагаднення паміж Беларуссю і Суданам аб прадастаўленні экспартных крэдытаў.

На правядзенне перамоў і падпісанне пагаднення ўпаўнаважана Міністэрства прамысловасці.

Саўмін таксама прыняў рашэнне часова прымяняць пагадненне з дня падпісання да ўступлення яго ў сілу.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!