Фото: МЧС
Ноччу ў Маладзечне адбыўся пажар у рамонтна-інструментальным цэху прадпрыемства на вуліцы Вялікі Гасцінец.
Як паведамілі ў МНС, назіралася адкрытае гарэнне даху цэха на плошчы 600 кв. м. Пажар ліквідаваны.
Пацярпелых няма. Прычына здарэння ўстанаўліваецца.
На месцы працавала 10 адзінак тэхнікі МНС.