Фото: Reform.by
Адкрыццё Армузскага праліва адразу не вырашыць праблемы з авіяцыйным палівам, з якімі сутыкнуліся авіякампаніі. Пра гэта заявіў гендырэктар Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) Уілі Уолш. Паводле яго слоў, спатрэбіцца таксама аднавіць вытворчыя магутнасці ў краінах Персідскага заліва.
«Калі б ён аднавіў працу і заставаўся адкрытым, я думаю, што спатрэбілася б яшчэ некалькі месяцаў, каб аднавіць неабходны ўзровень паставак, улічваючы перабоі ў працы нафтаперапрацоўчых магутнасцей на Блізкім Усходзе, якія з’яўляюцца крытычна важнай часткай глабальных паставак нафтапрадуктаў, і не толькі авіяцыйнага паліва, але і іншых прадуктаў», – прыводзіць яго словы Reuters.
Скарачэнне паставак авіяцыйнага паліва ўжо прывяло да змяншэння колькасці рэйсаў у асобных аэрапортах. Таксама пра адмену палётаў паведамлялі авіякампаніі. Скарачэнне рэйсаў абумоўлена як ростам цэн, так і фізічным недахопам паліва ў асобных лакацыях.
Найбольш пацярпелі краіны, залежныя ад імпарту паліва ў Азіі: В’етнам, М’янма, Пакістан.