БЧ вярнула ў эксплуатацыю ўсе цягнікі гарадскіх ліній

Навіны
Фото: БЖД

БЧ вярнула ў эксплуатацыю ўсе цягнікі гарадскіх ліній.

З 10 ліпеня напрамак Мінск — Чырвоны Сцяг — Мінск зноў будзе абслугоўвацца цягнікамі гарадскіх ліній замест саставаў серыі ЭР9.

«Такім чынам, пасля завяршэння планавых відаў рамонту рухомага саставу поўнасцю аднаўляецца рух усіх 36 пар цягнікоў гарадскіх ліній, якія будуць курсіраваць па маршрутах Мінск — Беларусь — Мінск, Мінск — Чырвоны Сцяг — Мінск і Мінск — Рудзенск — Мінск, злучаючы сталіцу Беларусі з гарадамі-спадарожнікамі», — паведамілі ў БЧ.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.