Фото: Reform.news
Белгідрамет распаўсюдзіў штармавое папярэджанне. На аўторак абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі.
«Удзень 26 мая (аўторак) па захадзе рэспублікі чакаецца ўзмацненне паўночна-заходняга ветру парывамі 15-18 м/с», – гаворыцца ў папярэджанні.
Заўтра надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты і паступленне халоднай паветранай масы. Чакаецца воблачна з праясненнямі. Уначы месцамі, раніцай і ўдзень на большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы. Удзень магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра мінімальная ўначы +8… +14°С, максімальная ўдзень +15… +21°С, па паўднёвым захадзе да +25°С.