Расіянін пазбавіўся 99 тысяч долараў на беларускай мяжы

Грамадзянін Расіі застаўся без 99 тысяч долараў у пункце пропуску Брэст. Іх канфіскавалі беларускія мытнікі.

Як паведамілі ў ДМК, мужчына ехаў з Малдовы на Mercedes-Benz з замежнай рэгістрацыяй. Ён праехаў праз “чырвоны калідор”, каб аформіць часовы ўвоз аўтамабіля.

Мужчына заявіў, што ён перамяшчае толькі асабістыя рэчы і каля 900 долараў ЗША ў эквіваленце.

“У сказаным інспектар засумняваўся. Пры наступным кантролі пад прадуктамі харчавання ў пераносным халадзільніку і выяўлена буйная сума грашовых сродкаў, у разы большая за дазволеную да перамяшчэння без дэкларавання норму”, – гаворыцца ў паведамленні.

Грошы канфіскаваныя да суда. У дачыненні да мужчыны распачатая крымінальная справа.

Фота: ДМК
Фота: ДМК
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!