Лукашэнка ўзнагародзіў Мішусціна ордэнам Дружбы народаў

Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні прэм’ер-міністра Расіі Міхаіла Мішусціна і яго намесніка Дзяніса Мантурова. Яны ўдастоены ордэна Дружбы народаў.

Мішусцін узнагароджаны “за значны асабісты ўклад ва ўмацаванне дружалюбных адносін і супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй”.

Мантураву ордэн прысуджаны за “значны асабісты ўклад у развіццё гандлёва-эканамічных адносін, прамысловага і ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі, умацаванне тэхналагічнага суверэнітэту Саюзнай дзяржавы”.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!