Фото: пресс-служба президента Украины
Украіна вярнула 10 ваеннапалонных. Спецыяльны этап абмену прайшоў праз Беларусь. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.
“Сёння ў рамках спецыяльнага этапу абмену вяртаем 10 нашых воінаў – праз Беларусь. Вайскоўцы Узброеных Сіл і Нацыянальнай гвардыі Украіны. Абаранялі краіну на Данецкім напрамку. Усе яны лічыліся зніклымі без вестак. І гэта вельмі важна, што нам удалося вярнуць іх”, – заявіў Зяленскі.
Ён выказаў падзяку ўсім, хто працуе над вяртаннем украінцаў, а таксама паабяцаў вызваліць і вярнуць дадому ўсіх, хто трапіў у палон.