Сайт «Праваабаронцы супраць катаванняў» унеслі ў спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў»

Мінінфарм папоўніў свой спіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў».

У яго па рашэнні суда Ленінскага раёна Брэста ўнесены сайт «Праваабаронцы супраць катаванняў» (protivpytok.org). Пры гэтым яго назва напісана ў спісе з памылкай: «Прозащитник против пыток».

Акрамя таго, у спіс унеслі:

  • групы ў Facebook «Беларускiя зялёныя- БПЗ», «Vesna Books/Выдавецтва Вясна»
  • акаўнт у Instagram «freeebelarus» з яго лагатыпам, які ўяўляе сабой «дзве рукі, што трымаюцца, адна з якіх афарбавана ў бела-чырвона-белы, другая — у жоўта-блакітны колеры, побач з якімі намаляваны гербы „Пагоня“ і „Трызубец“ (Герб Украіны), над якімі размешчаны надпіс „РУZZКИЙ МИР IДЗI НАХ**“ (апошняе слова ўзноўлена абмежавана) на чорным фоне», акаўнт у Threads «andrey_tkachov (Andrey Tkachov | Health Coach)»
  • акаўнт «ВКонтакте» ecology_svietlahorsk.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!