Фото: U.S. Central Command
Цэнтральнае камандаванне ЗША, якое адказвае за аперацыі на Блізкім Усходзе, заявіла, што судны працягваюць праходзіць праз Армузскі праліў, нягледзячы на эскалацыю баявых дзеянняў з Іранам.
«Транзіт камерцыйных суднаў праз гэты жыццёва важны міжнародны марскі калідор працягваецца. З пачатку мая сілы CENTCOM дапамаглі забяспечыць транзіт прыкладна 900 камерцыйных суднаў і 450 мільёнаў барэляў сырой нафты», — гаворыцца ў паведамленні.
Такім чынам, за дзесяць дзён праз праліў прайшлі каля сотні суднаў, а таксама быў забяспечаны транзіт каля 70 млн барэляў нафты.
Цэнтральнае камандаванне ЗША працягвае наносіць удары па Іране. У новай хвалі атак цэлямі былі вайсковыя камандныя цэнтры, пускавыя ўстаноўкі ракет і беспілотнікаў, а таксама сістэмы СПА.
Са свайго боку Іран заявіў пра нанясенне ўдараў па амерыканскіх аб’ектах СПА, сувязі і месцах размяшчэння БПЛА ў Кувейце.