Скриншот видео
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць, што Іран дзейнічае несумленна, спаганяючы плату з суднаў за праход праз Армузскі праліў.
“Паступаюць паведамленні пра тое, што Іран спаганяе плату з танкераў, якія праходзяць праз Армузскі праліў — ім лепш гэтага не рабіць, а калі і робяць, то павінны неадкладна спыніць!” – напісаў ён у сетцы Truth Social.
Праз некалькі гадзін Трамп апублікаваў яшчэ адзін пост на гэтую тэму.
“Іран робіць вельмі дрэнна, некаторыя сказалі б, несумленна, дазваляючы нафце праходзіць праз Армузскі праліў. Гэта не тое, пра што мы дамовіліся!” – заявіў Трамп.