Мінінфарм дадаў у спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў” акаўнт вядомага падарожніка

Міністэрства інфармацыі ў чарговы раз абнавіла спіс “экстрэмісцкіх матэрыялаў”. Цяпер ён займае амаль 2100 старонак.

Сярод іншых у спіс дададзены акаўнт у Instagram вядомага беларускага падарожніка Аляксандра Гойшыка (“alex_valacuga”).

Акрамя таго, у спіс трапілі:

  • акаўнты ў Instagram “stas_stan_stas”, “malinov.kust”, “belaruscongress”, “andrei_pushkarou”, , “prytuliaj”, “belaruscharlotte”, “@americacenterminsk”;
  • акаўнт “Анжалiка Жалязнякова” ў “Одноклассниках”.

Нагадаем, абвінавачанні ў экстрэмізме выкарыстоўваюцца беларускімі ўладамі для барацьбы з апанентамі і іншадумствам у цэлым.

🔥 Падтрымайце Reform.news донатам!