Фото: МВД
Прэс-служба МУС паведаміла пра раскрыццё буйнога крадзяжу ў АПК.
У ім падазраюцца восем службовых асобаў некалькіх буйных прадпрыемстваў Мінскай вобласці. У жніўні-лістападзе яны прынялі на захоўванне больш за тысячу тон насення рапсу. Затым саўдзельнікі перадалі яго іншаму суб’екту гаспадарання.
“Атрыманыя грашовыя сродкі абнаяўлівалі, у тым ліку праз замежныя фірмы, і падзялілі паміж сабой. Прычыненая шкода перавысіла 1,5 мільёна рублёў”, – расказалі ў МУС.
Узбуджана крымінальная справа па артыкуле за крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі групай асоб па папярэдняй змове ў асабліва буйным памеры.