Міжнародны дэкламатарскі конкурс-2025. Фота: tutaka.org
Геаграфія сёлетняга конкурсу дэкламатараў, які ладзяць фонд Tutaka і Цэнтр беларускай культуры ў Беластоку, не ведае межаў: каля сотні заявак прыйшло з Польшчы, Беларусі, Літвы, ЗША, Ізраіля і Іспаніі. Сярод удзельнікаў — як 5-гадовыя дэбютанты, так і 82-гадовыя знаўцы слова. Сталі вядомыя імёны тых, хто 24 лютага выйдзе на вялікую сцэну.
Як адзначаюць арганізатары Павел Станкевіч і Настасся Суханосік, конкурс даўно перарос лакальны фармат. Дзякуючы гібрыднай сістэме ўдзельнікі з іншых кантынентаў могуць выступаць на прафесійнай сцэне ў Беластоку праз прамыя ўключэнні.
Сёлета журы давялося выбіраць найлепшых сярод аматараў (для прафесійных актораў з’явілася катэгорыя «мастацкае відэа» — арганізатары жартуюць, што «адмовілі» нават купалаўцу Алегу Гарбузу, каб захаваць дух аматарскага спаборніцтва).
Фіналісты конкурсу — 2026:
Вырашальнае шоу адбудзецца ў Тэатры лялек у Беластоку (пачатак а 17:00). Акрамя хвалюючых выступаў фіналістаў, гледачоў чакае сапраўдная тэатральная магія.
Пакуль журы будзе падлічваць балы, на сцэне пакажуць спектакль “Brydkie kačenia” (“Брыдкае качаня”) ад Тэатра Czrevo. У галоўнай ролі — заснавальніца тэатра, актрыса і рэжысёрка Яанна Троц, якая вядомая сваёй працай па захаванні і папулярызацыі мясцовых гаворак. Спектакль пройдзе на падляскай гаворцы і пад жывое гучанне традыцыйных інструментаў мультыінструменталіста Барташа Васілюка.
За рэжысуру, сцэнаграфію і ўнікальныя лялькі адказвае Луцыя Уршуля Гжэшчык-Жукоўская.
Для тых, хто не зможа прысутнічаць у зале, будзе арганізавана прамая трансляцыя на YouTube-канале фундацыі Tutaka. Гледачы змогуць не толькі назіраць за святам, але і выбраць свайго фаварыта: у конкурс вяртаецца прыз глядацкіх сімпатый.
Reform.news — інфармацыйны партнёр Конкурсу роднай мовы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram