У Салігорску СОБРавец стрэліў у ногі падазраванаму ў распаўсюджванні наркотыкаў
Рэдакцыя Reform.news · 9 верасня 2026, 19:41
https://reform.news/be/u-saligorsku-sobravec-strjeli-u-nogi-padazravanamu-raspa-sjudzhvanni-narkotyka/Супрацоўнікі наркакантролю Салігорскага РАУС пры сілавой падтрымцы байцоў СОБРа са стральбой затрымалі 47-гадовага мясцовага жыхара. Як заявілі у МУС, яго падазраюць у распаўсюджванні буйных партый наркотыкаў на тэрыторыі Мінскай вобласці.
Паводле даных ведамства, мужчына раней быў судзімы за рабаванне і незаконны абарот наркотыкаў. Сцвярджаецца, што пры затрыманні ён аказаў супраціўленне і накіраваўся ў бок міліцыянераў з прадметам, падобным на нож. Вайсковец спецпадраздзялення прымяніў агнястрэльную зброю і зрабіў прыцэльны стрэл па нагах падазраванага.
Мужчыну на месцы аказалі медыцынскую дапамогу, пасля чаго шпіталізавалі.




