Reform.news

Расія забараніла ўвоз слуцкай смятаны

Рэдакцыя Reform.news · 9 верасня 2026, 12:59

https://reform.news/be/rasija-zabaranila-voz-sluckaj-smjatany/

Рассельгаснагляд абмежаваў пастаўкі прадукцыі Слуцкага сыраробнага камбіната ў Расію.

У смятане прадпрыемства выявілі неадпаведнасць па дражджах. Забарона дзейнічае з 9 верасня.

Таксама ўведзены ўзмоцнены лабараторны кантроль у дачыненні да прадукцыі ТУП «Брэсцкая міжраённая гандлёвая база» філіял «Камянецкі», цэха па вытворчасці гатовай прадукцыі ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка», ТАА «Першы мясны» і вытворчай пляцоўкі «Слуцкі мясакамбінат» ААТ «Агракамбінат «Дзяржынскі».

Рэклама

Пакінуць адказ