12-гадовая школьніца загінула ў Ельску, прымаючы ванну з тэлефонам

Навіны
Фото: Christian Wiediger / Unsplash.com

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі 12-гадовай дзяўчынкі ў Ельску. Няшчасны выпадак адбыўся ўвечары 18 лютага.

Як паведамілі у СК, дзяўчынка прымала ванну з тэлефонам у руках. Калі ён пачаў разраджацца, яна падключыла яго да зараднай прылады.

У кватэры таксама знаходзілася маці дзяўчынкі. У нейкі момант яна зайшла ў ванную і выявіла дачку без прыкмет жыцця. У вадзе знаходзіўся падключаны да электрасеткі тэлефон. Жанчына выцягнула дзіця і выклікала хуткую.

Медыкі паспрабавалі рэанімаваць дзяўчынку, але безвынікова. Яны канстатавалі яе смерць. Паводле папярэдніх даных, дзяўчынка загінула ў выніку ўдару токам. Прызначана судова-медыцынская экспертыза.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
REFORM.news (раней REFORM.by)
Дадаць каментар

Увага, прэмадэрацыя. Калі вы ў Беларусі, не пакідайце каментар без уключанага VPN.

Апошнія навіны