Александр Лукашенко на торжественном собрании во Дворце независимости заговорил по-беларусски. Фрагменты выступления опубликовал телеграм-канал «Пул первого». В своей речи он упомянул имена Всеслава Чародея, Евфросиньи Полоцкой, Франциска Скорины и Симеона Полоцкого и сказал, что на на основе беларусского этноса было создано ВКЛ.
Приводим текст выступления в оригинале.
Паважаныя суайчыннікі, дарагія ветэраны, віншую вас з Днём незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Свяшчэнная для беларусаў дата 3 ліпеня — гэта нацыянальны сімвал народнага адзінства і перамогі ў барацьбе за сваю свабоду. Перамогі, якая стала вянцом усіх здзяйсненняў шматвяковай гісторыі роднай зямлі. Зямлі, на якой 12 стагоддзяў таму назад нашы далёкія продкі пабудавалі першыя гарады і цэрквы. У старажытнасці ў беларускага народа было многа імёнаў: крывічы, дрыгавічы, радзімічы. Але іх аб’ядноўвалі адна вера ў праўду і справядлівасць, адно імкненне — берагчы традыцыі і абараняць свае дамы, сем’і, адна любоў да радзімы — кавалачку зямлі, дзе беларусы нарадзіліся і сталі народам.
Мы беражліва адносімся да гістарычнай памяці кожнай эпохі, падзеі якой фарміравалі духоўную аснову нацыі, гартавалі волю і характар беларусаў. Ганарымся летапісам Полацкага княства — аднаго з трох дзяржаваўтваральных цэнтраў Старажытнай Русі. Імёны нашых суайчыннікаў, якія нарадзіліся на гэтай святой зямлі Рагнеды, — Усяслаў Чарадзея, Еўфрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Сімяона Полацкага — назаўсёды ўпісаны ў гісторыю ўсходнеславянскага сярэднявечча.
Нам важна памятаць, што менавіта на аснове беларускага этнасу стварылася ўнікальнае для свайго часу дзяржаўнае аб’яднанне — Вялікае Княства Літоўскае. Гэта была першая беларуская дзяржава. Што ў гэтым абарончым саюзе з прыбалтыйскімі плямёнамі славяне навучылі іх грамаце, пазнаёмілі з філасофіяй хрысціянства.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: