Віктар Марціновіч анансіраваў новы раман. Твор мае назву «Рэвалюцыя»

Фота з фейсбуку Віктара Марціновіча. Культура
Фота з фейсбуку Віктара Марціновіча.

Згодна з інфармацыяй, якую пісьменнік размесціў на сваёй старонцы ў сацсетках, кніга мусіць з’явіцца ў крамах ужо напрыканцы наступнага тыдня.

Я насіў гэты раман у сабе 12 гадоў. Ягоныя героі засялялі мяне, бы прывіды закінуты дом. Найбольш трывожныя сцэны прарываліся ў мае сны. У мінулым годзе я ў чарговы раз узяўся за рэдактуру і зразумеў, што тэкст — гатовы. Пачалася руплівая праца па перакладзе і падрыхтоўцы да выданняў. У снежні 2019 я анансаваў яго для «Ilinterviews», — прызнаўся вядомы літаратар.

Раман ужо існуе на трох мовах — беларускай, расійскай і нямецкай. У Беларусі за публікацыю кнігі адказвае выдавецтва «Кнігазбор»(выхад рамана — кастрычнік 2020), у Расіі — «Время (2020/2021), у Германіі — Voland und Quist (лістапад/снежань 2020).

Аўтар перакладу на беларускую — Віталь Рыжкоў.

— «Рэвалюцыя» — гэта раман пра ўладу. Але — не пра палітычную ўладу, а — пра тую глыбінную, асабістую і страшную стыхію, якая вымушая адных — аддаваць загады, другіх — падпарадкоўвацца. Пра тую ўладу, прага да каторай так цікавіла Ніцшэ. Калі яшчэ карацей, гэты раман — пра тое, як адзін добры чалавек, паддаўшыся спакусам, пакрысе ператвараецца ў кусок гаўна, — пракаментаваў выхад новай кнігі Віктар Марціновіч.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: