Названы кароткі спіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас’26». Гэтым разам узнагароды будуць уручаныя ў 15 катэгорыях.
Журы, у якое ўвайшлі 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў, кінадаследнікаў, ацэньвала фільмы 2023 і 2024 гадоў. Усяго ў разглядзе бралі ўдзел 60 стужак – гэта поўна- і кароткаметражныя ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя стужкі, створаныя беларусамі. Асобна гэтым разам разглядаюцца дакументальныя рэпартажы. Дзве з намінацыяў – акурат «Найлепшы дакументальны рэпартаж» і «Найлепшы мантаж» – з’явіліся ў гэтым сезоне кінапрэміі ўпершыню. Некаторыя фільмы бяруць удзел ананімна.
Поўны спіс намінантаў на «Чырвоны верас’26»:
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ІГРАВЫ ПОЎНАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»
- «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч
- «Працэсы» Андрэя Кашперскага
- «Чароўныя нажнічкі» Anny Avoty
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ІГРАВЫ КАРОТКАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»
- «Say Cheese» Кіры Альшэўскага
- «Цукар» Андрэя Кашперскага
- Ананімны ўдзельнік
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ ПОЎНАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»
- «Радзіма» Ганны Бадзякі і Аляксандра Міхалковіча
- «Так шмат і так мала» Аляксандра Матафонава
- «Уліс» Мікіты Лаўрэцкага
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ КАРОТКАМЕТРАЖНЫ ФІЛЬМ»
- «Святая вада» Андрэя Куцілы
- Ананімны ўдзельнік
- Ананімны ўдзельнік
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ АНІМАЦЫЙНЫ ФІЛЬМ»
- «Калыханка» Івана Гапіенкі
- «Кроў і караоке» Юрыя Сямашкі
- «Прама і па крузе» Каліны Феліксавай
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ ДАКУМЕНТАЛЬНЫ РЭПАРТАЖ»
- «Без рэтушы: Насця Рыдлеўская» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
- «Без рэтушы: Сяргей Пукст» Аляксандра Гарадка і Канаплёва+Лейдзік
- «Берлін: ад Макса да Алекса. ШокінгГайд» Арцёма Лобача
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ(АЯ) РЭЖЫСЁР(КА)»
- Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
- Андрэй Кашперскі за фільм «Працэсы»
- Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ АКТОР»
- Алег Гарбуз за ролі ў фільмах «Працэсы» і «Лес»
- Валянцін Навапольскі за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
- Дзяніс Тарасенка за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЯ АКТОРКА»
- Аляксандра Вайцяховіч за ролю ў фільме «Пад шэрым небам»
- Алена Зуй-Вайцяхоўская за ролю ў фільме «ЧынЧыны праляцелі кукухай»
- Яна Траянава за ролю ў фільме «Працэсы»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЯ ПРАЦА АПЕРАТАРА(КІ)»
- Данііл Гаёў за фільм «Працэсы»
- Сяргей Канаплянік за фільм «Радзіма»
- Вячаслаў Цвяткоў за фільм «Святая вада»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ СЦЭНАР»
- Ганна Бадзяка і Аляксандр Міхалковіч за фільм «Радзіма»
- Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Працэсы»
- Мара Тамковіч за фільм «Пад шэрым небам»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШАЕ МАСТАЦКАЕ РАШЭННЕ (ПРАЦА МАСТАКА(ЧКІ)- ПАСТАНОЎШЧЫКА(ЦЫ)»
- Аляксандр Адамаў за фільм «Працэсы»
- Людміла Гудзіліна за фільм «Чароўныя нажнічкі» (пасмяротна)
- Кацярына Дубовік за фільм «Калыханка»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ МАНТАЖ»
- Iлля Бажко за фільм «Працэсы»
- Каця Вішня, а таксама Якуб Басткоўскі, Ежы Панятоўскі, Ганна Бадзяка за фільм «Радзіма»
- Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Уліс»
НАМІНАЦЫЯ «НАЙЛЕПШЫ САЎНДДЫЗАЙН (ПРАЦА КАМПАЗІТАРА(КІ) І/ЦІ ГУКАРЭЖЫСЁРА(КІ)»
- Праект «Крос-культурны музычны дыялог» за фільм «Чароўныя нажнічкі» Томас Энджэл Эндрэсэн
- Інґвэ Сэтрэ за фільм «Радзіма»
- Ананімны ўдзельнік
НАМІНАЦЫЯ «АДКРЫЦЦЁ ГОДА»
- Anna Avota
- Ганна Бадзяка
- Ананімны ўдзельнік
Час і месца правядзення цырымоніі ўзнагароджання прэміі, дзе стануць вядомыя імёны пераможцаў, каманда «Чырвонага верасу» аб’явіць неўзабаве.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

