У Варшаве адкрываецца выстава артэфактаў пратэсту, таемна вывезеных з Беларусі

Культура
Фота: freebelarusmuseum

9 чэрвеня ў Музеі Вольнай Беларусі адкрываецца выстава «Дэпатрыяцыя», аснову якой складаюць экспанаты, якія былі вывезены з Беларусі ў межах праекта «Музеефікацыя артэфактаў пратэсту ў Беларусі».

Пераважна гэта прадметы, сама наяўнасць якіх унутры Беларусі пагражае іх уласнікам рэпрэсіямі і жорсткім пераследам з боку ўладаў.

У Варшаве адкрываецца выстава артэфактаў пратэсту, таемна вывезеных з Беларусі
Фота: freebelarusmuseum

Гэта артэфакты пратэснай актыўнасці 2020 года, прадметы з нацыянальнай сімволікай, а таксама дакументы 1990-х і 2000-х гадоў, звязаныя з грамадзянскім актывізмам, праваабарончай, журналісцкай дзейнасцю іх уласнікаў.

У Варшаве адкрываецца выстава артэфактаў пратэсту, таемна вывезеных з Беларусі
Фота: freebelarusmuseum

Частка прадметаў, якія былі эвакуяваныя ў межах праекта, з 1990-х гадоў. Гэта запрашэнне на акцыю «Чарнобыльскі шлях – 96»; брашура «Шлях у нікуды, альбо Два гады прэзідэнцтва А. Лукашэнкі», выдадзеная ў 1996 годзе; Улётка БНФ «Адраджэнне» з тэкстам Зянона Пазьняка «Прывітанне Мірону. Навагодні ліст да беларускай моладзі» за 1 студзеня 1998 года; перадвыбарчая ўлётка Станіслава Шушкевіча з прэзідэнцкай кампаніі 1994 года і старонкі тагачаснай прэсы. Напрыклад, старонка з газеты «Свабода», у якой былі надрукаваныя сатырычныя вершы Ведзьмака Лысагорскага «Лука Мудзішчаў – прэзідэнт» і «Лука Мудзішчаў адказвае Ведзьмаку Лысагорскаму» за 27 снежня 1994 года.

У Варшаве адкрываецца выстава артэфактаў пратэсту, таемна вывезеных з Беларусі
Фота: freebelarusmuseum

Таксама на выставе можна будзе ўбачыць артэфакты 2020-га. Напрыклад, абгарэлыя бюлетэні, уратаваныя ад поўнага спалення ў печы кацельнай горада Брэста пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.

У Варшаве адкрываецца выстава артэфактаў пратэсту, таемна вывезеных з Беларусі
Фота: freebelarusmuseum

Слова «дэпатрыяцыя» ўзята ў якасці назвы выставы невыпадкова. Дэпатрыяцыя – гэта канстатацыя стану, калі нацыянальныя сімвалы выцясняюцца са сваёй Радзімы і вымушаны існаваць у стане de-Patria, у выгнанні, захоўваючы з краем свайго паходжання духоўную, сімвалічную і нават метафізічную сувязь.

Апошнія месяцы каманда музея разам з людзьмі ў Беларусі працавала над тым, каб бяспечна вывезці, задакументаваць і захаваць гэтыя сведчанні беларускай гісторыі. Паралельна ствараліся каталог «Дэпатрыяцыя» і адукацыйныя матэрыялы пра тое, як захоўваць гістарычныя артэфакты ў хатніх умовах.

У Варшаве адкрываецца выстава артэфактаў пратэсту, таемна вывезеных з Беларусі
Фота: freebelarusmuseum

З меркаванняў бяспекі многія гісторыі ўдзельнікаў праекта застануцца ананімнымі. Але іх сведчанні можна будзе ўбачыць на выставе.

У Варшаве адкрываецца выстава артэфактаў пратэсту, таемна вывезеных з Беларусі
Фота: freebelarusmuseum

Кіраўніца праекта: Наталля Задзяркоўская, дызайнер выставы: Аляксандр Адамаў

Праект выкананы пры падтрымцы Belarus Beehive і Еўрапейскага саюза.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.