Сваякі Святланы Курс паведамілі пра час развітання з беларускай пісьменніцай.
«Памінальная імша распачнецца а 14.00 у касцёле святога Аляксандра на плошчы Трох Крыжоў.
Грамадзянская паніхіда адбудзецца а 15.30 у Музеі Вольнай Беларусі па вуліцы Фоксал, 11″, — адзначаецца ў паведамленні.
Сям’я просіць абмежаваць колькасць кветак.
Нагадаем, што ўчора ўвечары быў аб’яўлены збор на развітанне з адной з найвыбітнейшых беларускіх аўтарак. Беларусы сабралі неабходную суму за шэсць гадзін.
Святлана Курс, якая пісала пад псеўданімам Ева Вежнавец, памерла 19 ліпеня ў Варшаве. Пасля грамадскага развітання сваякі плануюць пахаваць пісьменніцу ў Беларусі.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
