У Мінску на этапе мантажу забаранілі выставу мастака Уладзіміра Кандрусевіча

Культура
Фота: facebook/vladimir.kandrusevich

Адкрыццё выставы Уладзіміра Кандрусевіча было запланаванае на 16 студзеня ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі. На ёй мастак меркаваў паказаць творы апошніх гадоў.

У сваіх сацсетках Уладзімір Кандрусевіч паведаміў, што выстава прайшла ўсе этапы ўзгаднення.

Падчас мантажу выстава была адменена. Прычыны забароны не вядомыя.

Уладзімір Кандрусевіч — беларускі жывапісец, манументаліст. Вядомы ў тым ліку роспісамі касцёлаў. Пра свае жывапісныя творы аўтар піша: «Мастак-фігуратывіст з Беларусі. Узнаўляе свет да грэхападзення, дзе на першы план выходзіць чалавечае цела – поўнае жыцця, непрыхаванае, не скаванае вузамі ханжаства і крывадушнасці».

З творамі Уладзіміра Кандрусевіча можна пазнаёміцца тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: