Дваццаць чатыры кніжныя вокладкі ўвайшлі ў доўгі спіс Прэміі імя Міхала Анемпадыстава, якая вылучае найлепшы дызайн беларускіх выданняў.
Новыя прэтэндэнты на ўзнагароду ў 2026 годзе былі адабраны з 59 прац, пададзеных на конкурс, і прадстаўляюць шырокі спектр сучаснага беларускага кніжнага дызайну – ад лаканічнага мінімалізму да складаных візуальных сістэм, ад вытанчанай працы з тыпаграфікай да смелых графічных эксперыментаў, адзначаюць арганізатары Прэміі — Беларускі ПЭН і фонд «Open Culture».
Сярод аўтараў – вядомыя дызайнеры і мастакі, а таксама творцы, якія працуюць пад псеўданімамі або пажадалі захаваць ананімнасць.
Хто ж увайшоў у доўгі спіс?
- Андрэй Адамовіч – вокладка кнігі «Метафізіка сракі» Сакрата Халеры (Лысы чэрап, 2025)

- Павел Анціпаў, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Куда-нибудь приезжать что-нибудь делать и уезжать» Паўла Анціпава (Мяне Няма, 2025)

- Аўтар В – вокладка кнігі «W» (зашыфраваны ўдзел)

- Анастасія Вішнякова – вокладка кнігі «Любыя косці» Катрыны Зіле (Пфляўмбаўм, 2025)

- Таццяна Дзівакова – вокладка кнігі «Радзіна» Збыха Слупоўскага (Галіяфы, 2025)

- Дзмітрый Дзмітрыеў, Андрэй Фядорчанка – вокладка кнігі «Codex. Imago. Index» Дзмітрыя Дзмітрыева (Лысы чэрап, 2025)

- Аўтар К – вокладка кнігі «К» (зашыфраваны ўдзел)

- Кацярына Несцяровіч, Якуб Смоўжык – вокладка кнігі «Вецер з Усходу, вецер з Захаду» Пэрл Бак (Gutenberg Publisher, 2025)

- Алена Нядзельская – вокладка кнігі «Я – тое мяса, якое прыгатаваў Зміцер» Змітра Вішнёва (Skaryna Press, 2025)

- Аляксандр Пажытак, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Дзённік 2021–2022» ананімнай аўтаркі (Мяне Няма, 2025)

- Марыя Платонава – вокладка кнігі «Казкі гарадскога парку» Аляксандра Ждановіча (Gutenberg Publisher, 2025)

- Птушка – вокладка кнігі «Вольны космас» (зашыфраваны ўдзел)

- Вольга Сафарава – вокладка кнігі «Крыптаствалы. Гісторыя ўзьлёту і падзеньня талачынскіх самородкаў» Змітра Бурбуця (RozUM Media, 2025)

- Якуб Смоўжык – вокладкі серыі кніг «Акно ў прозу» (Gutenberg Publisher, 2025)

- Сяргей Табалевіч, Якуб Смоўжык – вокладка кнігі «Халодныя землі» Аляксандра Карнаўха (Gutenberg Publisher, 2025)

- Зося Трускалка – вокладка кнігі «Куды паляцеў матылёк» (зашыфраваны ўдзел)

- Зося Трускалка – вокладка кнігі «Лета ў вёсцы» (зашыфраваны ўдзел)

- Дарына Харытончык – вокладка кнігі «Сябры ў двары» Алены Зарніцкай (Gutenberg Publisher, 2025)

- Ліна Хесэ, Ігар Юхневіч – вокладка кнігі «Беспрацоўнае дрэва» Светы Бень, Ліны Хесэ (Мяне Няма, 2025)

- Юлія Цімафеева, Тацяна Шустава – вокладка кнігі «Кровазварот» Юліі Цімафеевай (Andrei Yanushkevich Publishing, 2025)

- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Дубовые яблочкі» Вольгі Касцюк (Skaryna Press, 2025)

- Сяргей Шабохін – вокладка кнігі «Body in Progress; Целам сваім…» Ганны Комар (Skaryna Press, 2025)

- Юлія Шатун, Ігар Юхневіч, Аляксандр Пажытак – вокладка кнігі «Каждый видел этот город в каком-нибудь другом месте» Юліі Шатун (Мяне Няма, 2025)

- Таццяна Шустава – вокладка кніг «Творы» (тамы 1, 2) Хорхе Луіса Борхеса (Andrei Yanushkevich Publishing, 2025)

Сёння конкурс ацэньвае журы ў складзе: беларуская мастачка і ілюстратарка Святлана Дземідовіч, беларускі дызайнер і культурны дзеяч Анатоль Лазар, крэатыўная дырэктарка і спецыялістка ў сферы візуальных камунікацый Надзея Зелянкова (таксама ў журы ўваходзяць і эксперты, якія пажадалі застацца ананімнымі).
Паглядзець усе вокладкі кніг можна на сайце прэміі aniempadystau.penbelarus.org.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
