Восенню 2025 года на Піншчыне закрыўся музей Яўгеніі Янішчыц, бо ліквідавалі школу ў Парэччы, дзе паэтка навучалася і дзе размяшчаўся яе музей.
Экспанаты вырашылі перадаць Музею Беларускага Палесся горада Пінска.

Фотаздымкі экспазіцыі, прысвечанай паэтцы, апублікаваў у Threads наведвальнік музея. Уся спадчына Янішчыц заняла ўсяго дзве паліцы ў адной шкляной вітрыне.
«І гэта ўсё? Там столькі экспанатаў цікавых было! Такі цікавы музей быў, — абураюцца каментатары. — Добра, канешне, што ўвогуле нешта выставілі ў вітрыну. Але ж гэта нейкі сорам».

Калі адшукаць здымкі вясковага музея Яўгеніі Янішчыц, сапраўды можна ўбацыць даволі багатую экспазіцыю, старанна сабраную дырэктаркай школы Антанінай Сідарук.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
