У Варшаве пройдзе лабараторыя салідарнага вышывання з Руфінай Базловай

Культура

2 красавіка ў Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца сустрэча з мастачкай Руфінай Базловай — аўтаркай знакамітых «выжыванак».

Падчас лабараторыі мастачка распавядзе пра сваю мастацкую практыку і праект #FramedinBelarus, у якім гісторыі палітычных зняволеных Беларусі перакладаюцца на мову арнаменту. Удзельнікі і ўдзельніцы змогуць паспрабаваць сябе ў вышыванні, разабрацца, як «чытаюцца» гэтыя выявы, і далучыцца да калектыўнай практыкі салідарнасці.

У Варшаве пройдзе лабараторыя салідарнага вышывання з Руфінай Базловай

«Выжыванкі» Руфіны Базловай атрымалі міжнароднае прызнанне і сталі адным з візуальных сімвалаў сучаснай Беларусі — пра свабоду, супраціў і чалавечнасць.

Уваход па данатах: 50 зл. (усе матэрыялы ўваходзяць у кошт)

Рэгістрацыя тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.