Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні падрыхтавала новы беларускі каляндар, які аб’ядноўвае важныя падзеі, памятныя дні і культурныя традыцыі Беларусі. У ім ёсць як знакавыя даты гісторыі, так і новыя святы, якія з’явіліся пасля 2020 года.
«Што найбольш пастараліся закрануць: гэта пытанне шматэтнічнасці і шматканфесійнасці Беларусі, таму пазначаныя не толькі традыцыйныя праваслаўныя і каталіцкія святы. Таксама ёсць месца народнаму календару і новым датам, што нараджаюцца ў найноўшай гісторыі», — адзначыў Павел Баркоўскі.

Напрыклад, у календары адзначаны такія даты: Дзень нязломнасці (2 лютага), Міжнародны дзень роднай мовы (21 лютага), Пурым (3 сакавіка), Дзень памяці Чарнобыльскай трагедыі (26 красавіка), Дзень памяці і прымірэння (8 траўня), Дзень Еўропы (9 траўня), Міжнародны дзень роўнасці (дзень барацьбы з гамафобіяй, біфобіяй і трансфобіяй) (17 траўня), Ісламскі новы год (16 чэрвеня), Купалле (21 чэрвеня), Дзень беларускай культуры (7 ліпеня), Дзень барацьбы за свабоду і дэмакратыю (9 жніўня) і іншыя памятныя дні.
Прэзентацыя ініцыятывы плануецца напрыканцы студзеня.
Спампаваць каляндар ці дадаць яго ў свой Google-каляндар можна тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
