На Берлінскім кінафестывалі адбудзецца цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас»

Культура
Галоўны будынак Еўрапейскага кінарынку Берлінале - Martin Gropius Bau, у якім адбудзецце цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў "Чырвоны верас". Фота: berlinglobal.org.

Цырымонія ўзнагароджання Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас» адбудзецца 17 лютага ў межах Еўрапейскага кінарынку Берлінскага міжнароднага кінафестывалю. На імпрэзе стануць вядомыя пераможцы ў 13 намінацыях прэміі, а таксама атрымальнікі ўзнагароды «Спецыяльная згадка».

Падзея прызначаная на 19:00 17 лютага ў Gropius Bau Cinema, што месціцца ў галоўным будынку кінарынку Martin Gropius Bau. На цырымоніі ўзнагароджання «Чырвонага верасу» будуць названыя найлепшыя сярод беларускіх фільмаў 2021 і 2022 гадоў.

«Гэта гонар, што ў час гуманітарнага крызісу ў краіне беларускае кіно не губляецца, а, наадварот, знаходзіць сваймі пляцоўкамі прэстыжныя міжнародныя фестывалі, якім яго патэнцыял і належыць, – кажуць сузаснавальнікі кінапрэміі «Чырвоны верас» Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі. – Мы спадзяёмся, што цырымонія ўзнагароджання стане дадатковым натхненнем і матывацыяй для беларускіх кінааўтараў, каб працягваць сваю важную справу».

Пераможцаў вызначала журы з 16 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і кінадаследнікаў. У доўгі спіс «Чырвонага верасу» ўвайшлі 70 дакументальных, ігравых і анімацыйных фільмаў.

Прэміі «Чырвоны верас» будуць уручаныя ў катэгорыях: «Найлепшы ігравы поўнаметражны фільм», «Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм», «Найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм», «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм», «Найлепшы анімацыйны фільм», «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)», «Найлепшы актор», «Найлепшая акторка», «Найлепшая праца аператара(кі)», «Найлепшы сцэнар», «Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)», «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)», «Адкрыццё года».

Азнаёміцца з кароткім спісам намінантаў можна тут.

Беларуская прэмія кінакрытыкаў арганізуецца пры падтрыманні The German Marshall Fund і Goethe-Institut in Exile і фонду Trzy Trąby.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: