Дырэктарам Гётэ-інстытута ва Украіне стаў Якаб Рачэк, які раней узначальваў філіял гэтай інстытуцыі ў Беларусі

Культура
Фабіян Мюльталер і Якаб Рачэк. Фота: сацсеткі

Дырэктар Гётэ-інстытута ва Украіне Фабіян Мюльталер, адпрацаваўшы 6 гадоў на гэтай пасадзе, перадаў пост свайму наступніку. Новым дырэктарам стаў Якаб Рачэк.

Сімвалічны акт перадачы паўнамоцтваў адбыўся падчас Sommerfest.

Якаб Рачэк узначальваў Гётэ-інстытут у Мінску з 2018 па 2022 год. Гэты перыяд быў вельмі няпросты: ён супаў з пандэміяй ковіду, а пасля з глыбокім палітычным крызісам у Беларусі і наступным закрыццём інстытута.

Тым не менш яго каманда рэалізавала шэраг важных ініцыятыў. Напрыклад, падчас пандэміі інстытут ініцыяваў адкрытыя лічбавыя лекцыі. Інстытут актыўна фінансаваў праекты, звязаныя з тэатрам, мастацтвам, гарадской прасторай, развіццём крэатыўных індустрый у рэгіёнах Беларусі і інклюзіўным мастацтвам.

У чэрвені 2021 года Міністэрства замежных спраў Германіі заявіла, што Беларусь запатрабавала ад Інстытута Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў спыніць сваю дзейнасць на працягу аднаго месяца. Інстытут прыпыніў сваю дзейнасць у Беларусі з 30 ліпеня 2021 года, згарнуўшы свае моўныя, адукацыйныя і культурныя праекты ў краіне і закрыўшы бібліятэку. Якаб Рачэк займаўся гэтым працэсам закрыцця і ліквідацыі праграм Мінскага філіяла. Пасля ад’езду з Беларусі ён заняў пасаду кіраўніка аддзела інфармацыі ў штаб-кватэры Інстытута Гётэ ў Мюнхене.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.