Кінапрэмію «Чырвоны верас» уручаць у 13 катэгорыях. У кароткі спіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў увайшлі ігравыя, дакументальныя і анімацыйныя фільмы, як поўнаметражныя, гэтак і кароткаметражныя.
Кароткім спісам намінантаў каманда конкурсу падзялілася ў сацсетках.
Сярод дакументальных поўнаметражных фільмаў на прэмію прэтэндуюць тры стужкі: «Мара» Сашы Кулак, «Мы не ведалі адзін аднаго да гэтага лета» Вольгі Абрамчык і «Смеласць» Аляксея Палуяна.
У намінацыі «Найлепшы дакументальны кароткаметражны фільм» — таксама тры стужкі: «Дзённік Анастасіі» Максіма Буйніцкага, «Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч і «Метадычка» Паўла Мажара.
За званне найлепшага ігравога поўнаметражнага фільма будуць змагацца: «A Kid’s Flick» Мікіты Лаўрэцкага, «Лета 1989» Уладзіміра Казлова і «Спатканне ў Мінску» Мікіты Лаўрэцкага.
Найлепшы ігравы кароткаметражны фільм будуць выбіраць сярод стужак: «Ператрымка» Андрэя Кашперскага, «Смеццевая галава» Юрыя Сямашкі і «У жывым эфіры» Мары Тамковіч.
У намінацыі «Найлепшы анімацыйны фільм» заяўлены: «Вячэра з індыком» Глеба Куфцерына, «The Primitives» Генадзя Буто і «Shirey Mara» Наты Карнеевай.
За званне «Найлепшы(ая) рэжысёр(ка)» пазмагаюцца: Саша Кулак за фільм «Мара», Мікіта Лаўрэцкі за фільм «Спатканне ў Мінску» і Ананімная рэжысёрка.
У намінацыі «Найлепшы актор» прадстаўлены: Мікіта Лаўрэцкі за ролі ў сваіх фільмах, Андрэй Новік за ролю ў фільме «Ператрымка», Ананімны ўдзельнік.
У намінацыі «Найлепшая акторка» — Лянка Грыў за ролю ў фільме «Soyka», Аляксандра Вайцэховіч за ролю ў фільме «У жывым эфіры», Вольга Кавалёва за ролі ў фільмах «Спатканне ў Мінску» і «A Kidʼs Flick».
У намінацыі «Найлепшая праца аператара(кі)» заяўленыя: Таццяна Гаўрыльчык і Есэ Мазух за фільм «Смеласць», Юлія Шатун за фільм «Спатканне ў Мінску», Саша Кулак за фільм «Мара».
У намінацыі «Найлепшы сцэнар» заяўленыя: Уладзімір Казлоў за фільм «Лета 1989», Андрэй Кашперскі і Міхаіл Зуй за фільм «Ператрымка», Мара Тамковіч за фільм «У жывым эфіры».
«Найлепшае мастацкае рашэнне (праца мастака(чкі)-пастаноўшчыка(цы)» будуць выбіраць сярод наступных прэтэндэнтаў: Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава», Dymna Vyderka за фільм «Мара», Valentina Caniglia за фільм «Soyka».
У намінацыі «Найлепшы саўнддызайн (праца кампазітара(кі) і/ці гукарэжысёра(кі)» заяўленыя: Вольга Падгайская і ананімны саўнд-дызайнер за фільм «Галасы. Дзе мой край», Юрый Сямашка за фільм «Смеццевая галава», Генадзь Буто за фільм «Too Big Drawing».
І напрыканцы абвесцяць «Адкрыццё года». Намінантаў тут таксама тры: ананімная рэжысёрка, Павел Мажар, Юрый Сямашка.
У кароткі спіс, як і ў доўгі, увойдуць толькі тыя фільмы, якія бяруць удзел у кінапрэміі адкрыта.
Фільм «Калі кветкі не маўчаць» Андрэя Куцілы быў выключаны з доўгага спісу прэміі па просьбе рэжысёра.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: