Пайшоў з жыцця музыка Сяргей Адамовіч

Культура
Фота: сацсеткі музыканта.

Не стала беларускагай бас-гітарыста Сяргея Адамовіча. Паведамленне пра смерць музыканта з’явілася ў тэматычнай групе ў Threads — першым яго заўважыла «Наша Ніва».

Сяргей Адамовіч нарадзіўся ў Ваўкавыску і скончыў там сярэднюю школу №6. Прафесійную музычную адукацыю ён атрымаў у Гродзенскім дзяржаўным музычным каледжы (ГГКМ), дзе паспяхова вучыўся на спецыяльнасці «бас-гітарыст».

Адамовіч меў вялізны творчы досвед і вызначаўся надзвычайнай універсальнасцю, што дазваляла яму працаваць у самых розных жанрах — ад джазу і рок-музыкі да акустычных праектаў і кавер-бэндаў.

Ён супрацоўнічаў са шматлікімі вядомымі калектывамі і праектамі, сярод якіх: Inter-Show Orkestr Barys Antonenka; рок-гурты CherMen (sympho rock) і «Некоторое Отсутствие Пуговиц» (дзе выступаў як сесійны музыкант пры запісе альбома «Кошкино Время», акустычны квартэт Benny D’Art, OpTeamist Project.

Найбольшую вядомасць і папулярнасць набылі тры гурта, з якімі супрацоўнічаў музыка.

Першы — знакавы джаз-рок і фанк-праект, створаны разам з гітарыстам Паўлам Трыпуцем. У складзе гэтага калектыва Сяргей актыўна гастраляваў і прадстаўляў беларускую музыку на буйных міжнародных фестывалях, такіх як Klaipeda jazz, Siauliai jazz, Augustow jazz і Grodno jazz.

Другі — папулярны беларускамоўны праект Пятра Клюева (пазней вядомага па ўдзеле ў гурце ЛСП) «Амплітуда смеласці». Калектыў выконваў меладычную музыку на стыку рок- і пап-напрамкаў, актыўна выступаў на рэспубліканскіх і міжнародных пляцоўках, а таксама станавіўся ўдзельнікам яркіх тэлепраектаў — у прыватнасці, ва ўкраінскім шоу «Х-Фактар».

Ды таксама Біг-бэнд Гродзенскай філармоніі пад кіраўніцтвам Барыса Мягкова — аўтарытэтны аркестравы калектыў, праца ў якім падкрэслівала найвышэйшы прафесійны ўзровень музыканта і яго ўменне працаваць у маштабных эстрадна-джазавых фарматах.

Апошнім часам музыка граў у мінскім CHILI music band.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.