«Менск — горад палітзняволеных» — праект Politzek.me у калабарацыі з дызайнеркай Каралінай Паляковай выпускае мерч

Культура
Фрагмент лічбавай мазаікі ад Караліны Паляковай.

«30% з кожнай футболкі пойдуць на перадачы палітзняволеных і аплату адвакацкай дапамогі», — анансуе новы праект — мерч з лічбавымі калажамі (мазаікамі) аўтарства мастачкі Караліны ПаляковайPolitzek.me.

Год таму беларуская дызайнерка Караліна Палякова ў супрацоўніцтве з праектам Politzek.me стварыла складаны, насычаны персанажамі і сімваламі калаж, у якім перапрацавала вобразы з вядомых мазаік Аляксандра Кішчанкі «Мінск — горад мастацтва» і «Мінск — горад навукі».

Але замест савецкіх герояў — навукоўцаў, якія прэзентуюць свае працы, людзей, якія танчаць у нацыянальных строях, Караліна Палякова ў лічбавым творы выявіла палітзняволеных: мастачка выявіла муры і людзей самых розных прафесій, якія знаходзяцца за кратамі; у калажы можна ўбачыць жанчын з кветкамі, маці, якія чакаюць сваіх блізкіх; бусла, што ляціць з лістом да чалавека ў турме; жанчыну, якая падобная да Марыі Калеснікавай

"Менск - горад палітзняволеных" - праект Politzek.me у калабарацыі з дызайнеркай Каралінай Паляковай выпускае мерч
Фота: facebook.com/politzekme.

«Сёння героі і гераіні Беларусі – гэта палізняволеныя. Іх зараз у нашай краіне больш за 1700! Іх выявы мы і памясцілі на мазаіку “Менск – горад палітзняволеных», — нагадваюць пра сітуацыю, якая за апошнія тры гады стала ў разы горай аўтары мерча.

«Мы стварылі гэты мерч найперш як атрыбут салідарнасці. Мы хочам паказаць, што салідарнасць – гэта стыльна. А дапамагаць палітзняволеным можна рознымі спосабамі: ад адпраўкі ліста да пакупкі мерча, частка з якога ідзе на данат», — дадае каманда Politzek.me.

У знак салідарнасці з праектам у футболках з выявамі калажоў ад Караліны Паляковай сфатаграфаваліся музыканты гурта Navi — Ксенія Жук і Арцём Лук’яненка, журналіст Мікіта Мелказёраў, прадпрымальнік Лявон Халатран

"Менск - горад палітзняволеных" - праект Politzek.me у калабарацыі з дызайнеркай Каралінай Паляковай выпускае мерч
Фота: facebook.com/politzekme.

Футболка каштуе €45, набыць яе можна праз Iнстаграм.

Прачытаць інтэрв’ю з Каралінай Паляковай пра тое, як ствараўся калаж «Менск — горад палітзняволеных», можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: