«Лес чуе, а поле бачыць»: у варшаўскім Музеі Вольнай Беларусі адкрыецца выстава Лявона Вольскага

Культура
Фрагмент афішы выставы.

У наступную суботу 11 красавіка ў 16.00 у Музеі Вольнай Беларусі пройдзе адкрыццё выставы Лявона Вольскага з музычным выступам аўтара.

На выставе аўтар пакажа серыю з васьмі карцін. Кожная праца прысвечаная пэўнай беларускай прыказцы-прымаўцы – «Бог не цяля, бачыць круцяля», «Не было б тое, было б што другое», «Рабі справу пільна, і тут будзе Вільня»…

«На карцінах багата туману, холаду, ценяў, неакрэсьленасці – відаць, так аўтар бачыць сённяшні дзень ці будучыню свайго краю – Беларусі», — паведамляе анатацыя.

21 красавіка ў 18.00 плануецца аўтарская экскурсія Лявона Вольскага. Выстава будзе працаваць да 24 красавіка.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.