Ва УГІКу адкрыюць «руска-беларускую майстэрню» пад кіраўніцтвам Сяргея Бязрукава

Культура
Сергей Безруков рекламирует поправки в конституцию РФ. Скриншот записи.

У 2027 годзе ва Усерасійскім дзяржаўным інстытуце кінематаграфіі (УГІК) набяруць курс студэнтаў з Расіі і Беларусі. Кіраўніком акцёрска-рэжысёрскай майстэрні стане народны артыст РФ Сяргей Бязрукаў, паведамляе «Тасс».

Пра запуск «сумеснага праекта» Бязрукаў заявіў на Дзіцячым культурным форуме ў Маскве. Паводле яго слоў, курс будзе сумешчаным — акцёрскім і рэжысёрскім, а яго галоўная мэта — стварэнне адзіных каманд, якія да чацвёртага года навучання прадставяць у якасці дыпломных прац не толькі спектаклі, але і сумесныя фільмы. Месцаў для абітурыентаў з Расіі, як адзначыў артыст, будзе «не так шмат».

Паўзу ў наборы да 2027 года Бязрукаў патлумачыў занятасцю ў МХАТ ім. Горкага, дзе ён з’яўляецца мастацкім кіраўніком і рыхтуе «маштабны перазапуск» сезона. Сярод галоўных крытэрыяў адбору для беларускіх і расійскіх абітурыентаў ён назваў «тыпаж і энергетыку, запатрабаваную ў тэатры і кіно».

Сяргей Бязрукаў з’яўляецца фігурай, якая адкрыта і паслядоўна падтрымлівае афіцыйную палітыку Крамля, расійскую агрэсію супраць Украіны і знаходзіцца пад персанальнымі санкцыямі Еўрасаюза і шэрагу іншых краін за антыўкраінскую прапаганду і ваенную рыторыку.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.