У Варшаве — «Нямая ліхаманка»: у верасні ўжо другі раз пройдзе фестываль бязгучнага кіно пад жывую музыку

Культура
Афіша да фестываля.

Першага верасня ў Варшаве стартуе фестываль нямога кіно і жывой музыкі «Нямая ліхаманка». Праект пад адкрытым небам адбудзецца ўжо ў другі раз, пра гэта ў сваіх сацсетках паведаміла кінакрытык і суарганізатарка падзеі Ірэна Кацяловіч.

Праграма другой эдыцыі «Нямой ліхаманкі» аб’яднае класіку сусветнага, так і беларускага нямога кінематографа з жывым акампанементам ад беларускіх і польскіх аўтараў і выканаўцаў.

Што ж убачым на экране, і хто піша музыку?

Першая стужка, якая адкрывае фэст 1 верасня, — віртуозная камедыйная класіка «Кінааператар» Бастэра Кітана. Слынны хіт нямога кіно будзе дэманстравацца пад фартэпіяна Канстанціна Гарачага.

Другі фільм, які прадоўжыў падзею ўжо 3 верасня — уражваючая псіхалагічная драма «Пакуты Жанны Д’арк» Карла Тэадара Драера. Французскі шэдэўр з Рене Фальканеці ў галоўнай ролі пройдзе з жывым музычным аздабленнем кампазітара Канстанціна Яськова.

Музыка Вольгі Падгайскай будзе пераасэнсоўваць «Кабінет доктара Калігары» Робэрта Вінэ — культавую карціну нямецкага экспрэсіянізму (10 верасня).

І Аляксандра Хмялеўска падзеліцца сваім музычным прачытаннем рэдкай стужкі кінастудыі «Белгоскіно» — «Суд патрэбна працягваць» (1930) Яфіма Дзігана і Барыса Шрэйбера (17 верасня), якую можна далучыць да фемінісцкага кіно.

Фэстываль будзе ладзіцца па адрасе: Варшава, вуліца Фоксал, 11. Уваход на ўсе падзеі вольны.

Сачыць за раскладам фэсту можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.