Фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі выходзіць у літоўскі пракат

Культура
Кадр з карціны "Лебядзіная песня Фёдара Озерава".

З 28 жніўня ў кінатэатрах Літвы пачынаюцца паказы трагікамедыі «Лебядзіная песня Фёдара Озерава» (Teodoro Ozieravo gulbės giesmė) — дэбютны поўны метр незалежнага беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі.

Выхад стужкі на вялікія экраны стаў магчымым дзякуючы літоўскай прадакшн-кампаніі і кінадыстрыб’ютару Artbox пад кіраўніцтвам прадусара Кястуціса Драздаўскаса. Кампанія не проста ўзялася за дыстрыбуцыю, а выступіла сувытворцам стужкі, інвеставаўшы ў постпрадакшн і дапамогшы правесці міжнародную прэм’еру на Берлінскім кінафестывалі, дзе фільм заваяваў прыз глядацкіх сімпатый.

Звесткі пракатчыкаў даводзяць, што ад 28 жніўня фільм з’явіцца ў раскладах асноўных кінатэатраў краіны — як на галоўных артхаусных пляцоўках (шталту віленскіх «Skalvija» і «Pasaka»), так і ў буйных сеткавых кінатэатрах Вільні, Каўнаса і Клайпеды.

Тое, што кіно аўтара з Беларусі трапіла ў літоўскі пракат — вынік вялікіх высілкаў і ўдачы прадзюсараў кіно.

Фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі выходзіць у літоўскі пракат
Кадр з фільма «Лебядзіная песня Фёдара Озерава».

Хто ў стваральніках?

Нагадаем, што кіно было створана дзякуючы праекту Беларускай Сеткі Фільммейкераў на чале з прадзюсарам Леанідам Каліценем — Інкубатар мікрабюджэтнага кіно. Сцэнар Юрыя Сяшашкі перамог у першай эдыцыі праекта, дзе яго заўважыў Кястуціс Драздаўскас, які запрасіў да сувытворчасці і нямецкіх прадзсюсараў. Падчас пітчынгу на Котбускім фестывалі карціна беларускага рэжысёра звярнула на сябе ўвагу і ў выніку трапіла на Берлінскі кінафестываль-2025 — кіно дэманстравалася ў секцыі «Форум».

Пасля фільм дэманстраваў на іншых фестывальных пляцоўках — у Паўднёвай Карэі, Польшчы, Гіспаніі,

Кампанія Artbox так прадстаўляе беларускую карціну:

«Лебядзіная песня Фёдара Озерава» — гэта абсурдная драма з тонкім гумарам пра творчую свабоду пад пагрозай глабальнай катастрофы.

Галоўны герой — малады музыкант, які спрабуе адшукаць сваё згубленае натхненне (і «натхняльны швэдар») у момант, калі свет застыў за крок да Трэцяй сусветнай вайны. Хоць у кадры не названыя канкрэтныя тапонімы ці краіна, глядач імгненна пазнае знаёмы кантэкст — атмасферу таталітарнага ціску, трывогі і ўсеагульнага шаленства».

Нягледзячы на сур’ёзнасць тэмы, стваральнікам удалося зрабіць універсальную камедыю. На прэм’ерных паказах публіка аднолькава жыва рэагавала на гумар, неглядзячы на тое, дзе адбываўся паказ у Берліне ці Паўднёвай Карэі.

Што зачапіла?

Юрый Сямашка — беларускі рэжысёр і сцэнарыст, аўтар анімацыйных і ігравых стужак «Як я быў генерал», «Кроў і караоке», «Смеццевая галава» ды іншых. Яго адметны стыль і гумар зачапілі ў свой час беларускую публіку, так і цяпер міжнародную каманду.

Літоўскі прадзюсар Кястуціс Драздаўскас тлумачыць, чаму ён вырашыўся падтрымаць праект Юрыя.

«Спілкуючыся з беларусамі, якія пакінулі сваю краіну, я адчуваю дзіўнае пачуццё, якое вяртае мяне ў 1988–1992 гады. У гэтых людзей гараць вочы, яны вераць у сваю свабоду і незалежнасць. Яны выдатна ведаюць, па які бок барыкад стаяць, што добра, а што кепска, і іх галоўная мэта — мець свабоду выказвання», — адзначае адмыслоўца.

Фільм беларускага рэжысёра Юрыя Сямашкі выходзіць у літоўскі пракат
Падчас польскай прэм’еры фільма Юрыя Сямашкі на фестывалі «Новыя гарызонты». Актор Вячаслаў Кміт у магічным швэдары. Фота: Reform.news.

І таксама дадае, што вымушаная абмежаванасць у рэсурсах надала фільму асаблівы шарм:

«Тыя людзі так прагнуць творчасці, што ў надзвычай сціплых умовах, фактычна з нічога, здольныя стварыць выказванне, якое захапляе міжнародную публіку. Нават абмежаваныя рэсурсы робяць фільм выключным. Вось як музыка — яна такая «сырая», незачасаная, але колькі ў ёй душы і шчырасці!».

Нагадаем, што ў карціне здымаліся: Вячаслаў Кміт, Павел Гарадніцкі, Міхась Зуй, Віялета Рагачова, Наста РысікАляксей Любчанка. Аператар стужкі — Сяргей Кавалёў.

Здымкі фільма праходзілі ў Варшаве.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.