Сатырычны дуэт ЧынЧынаў — акцёры Міхаіл Зуй і Дзмітрый Есяневіч у вобразе руплівых чыноўнікаў Сяргея Мікалаевіча і Мікалая Сяргеевіча — пракаментавалі высокую яўку беларусаў на выбарчыя ўчасткі 25 лютага.
«97% неабыякавых грамадзянаў зрабілі свой правільны выбар пры звышвысокай яўцы ў 112%», — у духу Цэнтрвыбаркама падвялі яны вынікі Адзінага дня галасавання.
Гэтаксама дуэт няўрымслівых бюракратаў правёў у сваім тэлеграм-канале ананімную апытанку: «Дзе вы сёння пакінулі сваю галачку?». Прапаноўваліся варыянты:
- за Беларусь;
- за мірнае неба;
- за пагром зажэрлых буржуйчыкаў;
- дома.
Найбольшую колькасць галасоў набраў апошні радок.
ЧынЧынЧанэл – гэта праект вострай сатыры і пародыі ад беларускіх акцёраў Міхаіла Зуя і Дзмітрыя Есяневіча сумесна з рэжысёрам Андрэем Кашперскім. Праект вядомы выпускам сатырычных ролікаў на Ютуб-канале; серыяй інтэрв’ю з вядомымі беларускімі дзеячамі культуры – «ЧынЧыны на дыван», навагоднім мюзіклам «ЧынЧыны ў краіне цудаў», фільмам «Чинчины пролетели кукушкой», серыялам «ЧынЧыны ў мундзірах».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: