Прэм’ера «ваенна-патрыятычнага» серыяла ад «ЧынЧынЧанэл» адбылася на YouTube

Культура
Кадр з першага эпізода серыяла "ЧынЧыны ў мундзірах". Фота: фейсбук праекта.

«ЧынЧыны ў мундзірах» — такую назву мае новы серыял ад Міхаіла Зуя, Дзмітрыя Есяневіча і Андрэя Кашперскага — каманды сатырычнага праекта «ЧынЧынЧанэл». На YouTube-канале Сяргея Мікалаевіча і Мікалая Сяргеевіча ўчора выйшаў першы эпізод фільма, які, парадыруючы мастацкую мову савецкага ваеннага кіно, апеліруе да ваеннага дыскурсу ў сучаснай Расіі.

«У новым ваенна-патрыятычным серыяле «ЧынЧыны ў мундзірах» Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч возьмуць варожую сталіцу за тры дні, канфіскуюць бытавую тэхніку і бліскуча правядуць аперацыю па планавым адступленні. Яшчэ ў часы Вялікай Айчыннай вайны мы ўжо ведалі, чым завершыцца і як будзе праходзіць Свяшчэнная Спецаперацыя Расіі ва Украіне», — так гучыць анатацыя да новага шоу.

Над праектам працавалі: Андрэй Кашперскі, Міхаіл Зуй, Дзмітрый Есяневіч, Марыя Савушкіна, Андрэй Каралевіч, Ягор Яфімаў, Аляксандр Адамаў, Барыс Пеўчы ды іншыя.

Глядзець серыял можна тут.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: