Беларуская Рада культуры запускае новы магістрат — для падтрымкі аўтарскіх аўдыяэкскурсіяў

Культура
Фота: Беларуская Рада культуры.

Беларуская Рада культуры заклікае падтрымаць платформу аўтарскіх аўдыяэкскурсіяў па Беларусі, Літве і Польшчы — ULegend. На гэты момант яна рэалізаваная ў выглядзе тэлеграм-бота, з дапамогай якога можна падарожнічаць па некалькіх маршрутах у Мінску і Вільні.

Праект ужо працуе ў тэставым рэжыме. Там прадстаўлена 5 аўдыяэкскурсій па Мінску і Вільні.

Але для актывізацыі працы і маштабіравання праекта патрэбная падтрымка.

«Нас натхніў фармат free walking tour і жаданне незалежных вандровак па-беларуску, якія б маглі адбыцца ў любы час, — кажа прадстаўніца праекта Валерыя Чарнаморцава. — Магчымасць прагуляцца ў такім фармаце цяпер абмежаваная, але цікавасць да родных мясцінаў нікуды не знікла».

«Вядзецца не проста пра добры адпачынак. Беларусы ў Беларусі мусяць мець магчымасць атрымліваць адэкватную інфармацыю пра сваю гісторыю і спадчыну, пададзеную апантанымі людзьмі«, — тлумачыць выбар ініцыятывы кіраўнік Цімафей Акудовіч.

За 9 месяцаў магістрата плануюць:

  • распрацаваць і выпусціць праграму для тэлефонаў (выпуск мінімальнай працоўнай версіі – MVP);
  • падтрымаць і распрацаваць новыя функцыі праграмы (квесты, новыя маршруты) пасля выпуску мабільнай праграмы;
  • падтрыманне тэлеграм-бота да выпуску праграмы;
  • дадаць новыя маршруты – прыблізна 12;

Далучыцца да магістрату можна тут.

Магістрат — гэта суполка ахвярадаўцаў, якія цягам пэўнага перыяду дамаўляюцца падтрымліваць праект беларускай справы вызначанай сумай грошай.

Гэта трэці магістрат, ініцыяваны Беларускай Радай культуры. Першым быў «Кнігаўка» — падтрымка выдавецтва «Янушкевіч», другім — «Спадчына», падтрымка падлеткавага клуба.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: