Беларуская праграма на Лейпцыгскім кніжным кірмашы — фотафакт

Культура
Фота: Pflaŭmbaŭm. Жаночая выдавецкая ініцыятыва

Сёння ў Лейпцыгу завяршае працу штогадовы кніжны кірмаш — другі па значнасці ў Германіі пасля Франкфурцкага.

У кірмашы ўзялі ўдзел Вольга Гапеева, Дзмітрый Строцаў, Саша Філіпенка, Зміцер Вішнёў, Юлія Цімафеева і Альгерд Бахарэвіч, Святлана Курс, Святлана Алексіевіч, якая разам з Аленай Казловай прэзентавала жаночае выдавецтва «Пфляўмбаўм».

Беларуская праграма на Лейпцыгскім кніжным кірмашы - фотафакт
Беларусь на Лейпцыгскім кніжным кірмашы. Праграма мерапрыемстваў.

Літаратары падзяліліся фотаздымкамі з кірмашу ў сваіх сацыяльных сетках.

У рамках Лейпцыгскага кніжнага кірмашу адбылася прэзентацыя кнігі «Was suchst du, Wolf?» Евы Вежнавец (Святланы Курс). На нямецкай мове раман быў выдадзены выдавецтвам «Paul Zsolny» у Вене.

«Людзі, дзякуючы якім зрабілася магчымай кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец на нямецкай мове і яе поспех у чытачоў і крытыкаў. Гэта бліскучая перакладчыца Ціна Вюншман і выдавец Герберт Орлінгер. Прэзентацыя нямецкамоўнага выдання «Па што ідзеш, воўча» Евы Вежнавец з удзелам аўтаркі і яе аўстрыйскага выдаўца Герберта Орлінгера. Проста цяпер!», — падзяліліся выдаўцы на сваёй старонцы.

Беларуская праграма на Лейпцыгскім кніжным кірмашы - фотафакт

Беларуская праграма на Лейпцыгскім кніжным кірмашы - фотафакт
Прэзентацыя кнігі «Was suchst du, Wolf?» («Па што ідзеш, воўча?») Евы Вежнавец. Фота: Facebook / Пфляўмбаўм / Pflaŭmbaŭm. Жаночая выдавецкая ініцыятыва.

«Пакідаем гасьцінны кніжны Ляйпцыг. Учора ў Доме Эўропы я чытаў урывак з «Апошняй кнігі пана А.» і разважаў пра казкі і антыўтопіі ў цудоўнай кампаніі Яцэка Дэнэля і Андрэаса Ростэка. Дзякуй усім, хто прыйшоў на наш вечар. Бывай, Ляйпцыг, гэта былі напраўду файныя тры дні», — падагульняе ўражанні Альгерд Бахарэвіч. У рамках мерапрыемства літаратар прэзентаваў нямецкі пераклад «Апошняй кніга пана А.», што нядаўна выйшаў у берлінскім выдавецтве Edition Fototapeta, і разважаў з польскім аўтарам Яцэкам Дэнелем і выдаўцом Андрэасам Ростэкам пра казкі і антыўтопіі. Таксама ўдзельнічаў у дыскусіі, прысвечанай крытыцы вайны ва Украіне ў беларускіх і расійскіх публікацыях.

Беларуская праграма на Лейпцыгскім кніжным кірмашы - фотафакт
Падчас размовы пра казкі і антыўтопіі. Фота: Facebook / Alhierd Bacharevič.

Таксама на лейпцыгскай кніжнай выставе адбылася прэзентацыя кнігі Юлі Цімафеевай «Minsk. Die Stadt, die ich vermisse/Менск. Горад, якога мне не стае». Кніга выйшла ў берлінскім выдавецтве edition fröhlich у 2022. На сцэне разам з аўтаркай прысутнічалі выдавачка Рыгіліндзіс Вэстфаль і літаратуразнаўца Ніна Вэлер.

Беларуская праграма на Лейпцыгскім кніжным кірмашы - фотафакт
Прэзэнтацыя кнігі Юлі Цімафеевай «Minsk. Die Stadt, die ich vermisse/Менск. Горад, якога мне не стае». Фота: Facebook / Alhierd Bacharevič.

Пісьменнік Саша Філіпенка на швейцарскім стэндзе ў Лейпцыгу рассказваў «пра новую кнігу, пра працу з савецкімі архівамі і пра беларусаў, якімі захапляліся і якія раптам выпалі са свядомасці еўрапейцаў», — распавёў Дзмітрый Строцаў.

Беларуская праграма на Лейпцыгскім кніжным кірмашы - фотафакт
Прэзентацыя рамана Сашы Філіпенкі «Kremulator». Фота: Facebook / Strotsev Dmitry.

Сам жа Дзмітрый Строцаў прэзентаваў двухтомнік «Улей / Das Bienenhaus», які выйшаў на рускай і нямецкай мовах у выдавецтве hochroth Berlin.

Таксама падчас кірмашу адбылася прэзентацыя перакладаў сборніка вершаў «Сэрца на трапецыі» Вольгі Гапеевай і кнігі Максіма Знака «Зэкамерон», а ў рамках праграмы ПЭН-клуба «Пісьменнікі ў выгнанні» выступіў з паведамленнем беларускі літаратар і выдавец Зміцер Вішнёў.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: