Reform.news

У берлінскім выдавецтве выйшла прызнаная экстрэмісцкай «Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча

Reform.news · 18 апреля 2023, 17:21

https://reform.news/u-berlinskim-vydavectve-vyjshla-pryznanaja-jekstrjemisckaj-aposhnjaja-kniga-pana-a-algerda-baharjevicha/

У берлінскім выдавецтве Edition Fototapeta ў нямецкім перакладзе выйшла «Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча.

«Мая другая афіцыйна прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкай кніга цяпер мае нямецкае ўвасабленьне, — напісаў літаратар на сваёй фэйсбук-старонцы. — Праца над ёй была неймаверна цікавай і незвычайнай і шмат дала нам усім — спачатку я зрабіў пераклад на маю вельмі недасканалую, але нахабную нямецкую, а затым Андрэас Ростэк зьдзейсьніў сапраўднае перастварэньне тэксту на прыгожы літаратурны Deutsch. Гэта была фантастычна займальная моўная і перакладніцкая прыгода».

Прэзентацыя кнігі адбудзецца на Лейпцыгскім кніжным кірмашы. Беларускае выданне рамана Бахарэвіча яшчэ можна замовіць на allegro.pl, а нямецкі пераклад набыць можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Реклама