ЗША здымаюць санкцыі з «Белінвестбанка», Банка развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў. Пра гэта заявіў спецпасланнік Дональда Трампа Джон Коўл пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску.
Таксама з усіх санкцыйных спісаў выключаны Беларуская калійная кампанія і «Беларуськалій».
“Мы навучыліся гэта рабіць хутчэй. Мы перад тым, як наведаць Мінск, правялі пашыраныя перамовы з Міністэрствам фінансаў, іншымі амерыканскімі структурамі, якія задзейнічаны ў прымяненні санкцый. Я вас запэўніваю, што ў гэты раз гэта ўсё будзе значна хутчэй”, – заявіў Коўл.
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!
