Reform.news

ЗША здымаюць санкцыі з «Белінвестбанка», Банка развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў

Рэдакцыя Reform.news · 19 сакавіка 2026, 18:09

https://reform.news/be/zsha-zdymajuc-sankcyi-z-belinvestbanka-banka-razviccja-belarusi-i-ministjerstva-finansa/

ЗША здымаюць санкцыі з «Белінвестбанка», Банка развіцця Беларусі і Міністэрства фінансаў. Пра гэта заявіў спецпасланнік Дональда Трампа Джон Коўл пасля сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам у Мінску.

Таксама з усіх санкцыйных спісаў выключаны Беларуская калійная кампанія і «Беларуськалій».

“Мы навучыліся гэта рабіць хутчэй. Мы перад тым, як наведаць Мінск, правялі пашыраныя перамовы з Міністэрствам фінансаў, іншымі амерыканскімі структурамі, якія задзейнічаны ў прымяненні санкцый. Я вас запэўніваю, што ў гэты раз гэта ўсё будзе значна хутчэй”, – заявіў Коўл.

Рэклама

Пакінуць адказ