Reform.news

Яшчэ адзін МАЗ згарэў у Сахалінскай вобласці РФ

Рэдакцыя Reform.news · 2 лістапада 2026, 17:11

https://reform.news/be/jashchje-adzin-maz-zgarje-u-sahalinskaj-voblasci-rf/

2 лістапада ў Расіі згарэў чарговы аўтобус МАЗ. На гэты раз — у горадзе Корсакаў Сахалінскай вобласці.

На вуліцы Корсакаўскай загарэўся аўтобус, які курсіруе па маршруце №3. Да моманту прыбыцця пажарных агнём быў ахоплены ўвесь аўтобус, паведамляе МНС па Сахалінскай вобласці.

Агонь патушылі. Пасажыры і вадзіцель эвакуіраваліся самастойна. Пацярпелых няма.

Нагадаем, 31 кастрычніка МАЗ згарэў у Ханты-Мансійску.

Фота: МНС РФ

Рэклама

Пакінуць адказ