МПЗ налічыла “крыптавалютчыку” 6,7 млн рублёў падаткаў
Рэдакцыя Reform.news · 2 лістапада 2026, 14:01
https://reform.news/be/mpz-nalichyla-kryptavaljutchyku-6-7-mln-rubljo-padatka/Прэс-служба Міністэрства па падатках і зборах расказала пра вынікі праверкі сталічнай кампаніі, якая займаецца крыптавалютамі.
“Асноўны даход арганізацыі складаў заробак на скачках курсу токена, які хітры ўласнік паспрабаваў «схаваць» ад падаткаабкладання, выводзячы сродкі на свае асабістыя «гарачыя» крыптакашалькі”, – паведамілі ў МПЗ.
Афармленнем дакументаў і адлюстраваннем аперацый у бухгалтарскім уліку ў кампаніі не займаліся. Супрацоўнік, які адказваў за вывад токенаў, атрымліваў заробак “у канверце”.
Схему выявілі падчас пазапланавай праверкі. Да выплаты была прад’яўлена сума падаткаў у 6,7 млн рублёў. Грошы ўжо залічаны ў бюджэт.
У дачыненні да ўласніка кампаніі распачалі крымінальную справу.
