Reform.news

Па “справе Гаюна” асуджана ўжо 240 чалавек – праваабаронцы

Рэдакцыя Reform.news · 2 лістапада 2026, 14:57

https://reform.news/be/pa-sprave-gajuna-asudzhana-zho-240-chalavek-pravaabaroncy/

Праваабарончы цэнтр “Вясна” мае інфармацыю пра 240 асуджаных па “справе Гаюна”. Гаворка ідзе пра пацверджаныя прысуды.

Усяго ж з пачатку года ў “экстрэмісцкі пералік” МУС унесена каля 550 чалавек, асуджаных паводле арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмізму). Паводле інфармацыі праваабаронцаў, большасць асуджаных паводле гэтага артыкула праходзілі менавіта па “справе Гаюна”.

«Беларускі Гаюн» — маніторынгавы OSINT-праект, які адсочвае ваенную актыўнасць расійскіх і беларускіх войскаў. Маніторынгавая група была створана перад пачаткам расійска-ўкраінскай вайны актывістам Антонам Матолькам. У пачатку лютага 2025 года сілавікі атрымалі доступ у чат з ботам праекта. Пасля гэтага праект абвясціў пра спыненне працы.

Рэклама

Пакінуць адказ