Скриншот видео
ЗША пакуль не прынялі рашэння аб перадачы Украіне ліцэнзіі на вытворчасць ракет-перахопнікаў для сістэм Patriot, заявіў Дональд Трамп на пасяджэнні кабінета 31 ліпеня.
«Мы пакуль не пагадзіліся. Мы гэта абмяркоўваем», — заявіў Трамп.
Ён дадаў, што трэба быць «вельмі асцярожнымі» ў пытанні перадачы тэхналогій, бо гэта можа абярнуцца супраць ЗША.
«Перадаваць такога кшталту тэхналогіі — вельмі няпростае рашэнне. І я не думаю, што гэта калі-небудзь адбудзецца. Ведаеце, ёсць людзі, якім перадасі такія тэхналогіі, а яны аднойчы могуць абярнуць іх супраць цябе. Такое магчыма», — сказаў прэзідэнт ЗША.
Нагадаем, на сустрэчы з Уладзімірам Зяленскім падчас саміту НАТА 8 ліпеня Трамп заявіў, што ЗША плануюць перадаць Украіне ліцэнзіі на вытворчасць ракет для Patriot. Гэтае пытанне таксама абмяркоўвалася на сустрэчы Зяленскага і Трампа ў Вашынгтоне на гэтым тыдні.