Трамп і Зяленскі абмеркавалі ліцэнзіі на вытворчасць ракет для Patriot

У Белым доме завяршылася сустрэча прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага. Яна праходзіла без прысутнасці журналістаў. Зяленскі пакінуў Белы дом прыкладна праз гадзіну, паведамляе Reuters.

Прэзідэнт Украіны назваў перамовы добрымі. Адным з пытанняў, якія абмяркоўваліся, былі ліцэнзіі на вытворчасць ракет для ЗРК Patriot.

«Добрая сустрэча з прэзідэнтам Трампам у Авальным кабінеце. Дзякую за ўсё, што мы робім разам для абароны жыццяў украінцаў і дасягнення міру. Перш за ўсё выказаў прэзідэнту Трампу нашы спачуванні ў сувязі са смерцю Ліндсі Грэма. Ён быў сапраўдным сябрам Украіны.

Абмеркавалі з прэзідэнтам ліцэнзіі на вытворчасць перахопнікаў для комплексаў Patriot, а таксама некаторыя іншыя ідэі, якія могуць дапамагчы. Акрамя таго, гаварылі пра дыпламатыю — важна актывізаваць дыпламатычны працэс. Нашы каманды ўзгодняць дэталі далейшай камунікацыі. Удзячны Злучаным Штатам за нязменную падтрымку», — заявіў Зяленскі пасля сустрэчы.

Фота: Офіс Зяленскага
Фота: Офіс Зяленскага
🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!