Фото: t.me/pressmvd
У Брэсце ў ДТЗ з матацыклам і мапедам загінулі тры чалавекі. Трагедыя адбылася ўвечары 31 ліпеня на вуліцы Маскоўскай.
Паводле інфармацыі МУС, каля 22:30 40-гадовы берасцеец, які кіраваў матацыклам Honda, рухаўся ў напрамку выезду з горада і сутыкнуўся са спадарожным мапедам Viper пад кіраваннем 45-гадовага жыхара Брэсцкага раёна.
У Следчым камітэце ўдакладнілі, што на матацыкле таксама знаходзілася 32-гадовая жанчына. Паводле версіі следства, кіроўца Honda не справіўся з кіраваннем, пасля чаго адбылося сутыкненне з мапедам.
У выніку аварыі абодва кіроўцы і пасажырка матацыкла загінулі на месцы.
На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Следчы камітэт распачаў крымінальную справу, устанаўліваюцца прычыны і абставіны ДТЗ.
Па даручэнні міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова на месца трагедыі выехаў часова выконваючы абавязкі начальніка Галоўнага ўпраўлення ДАІ МУС Андрэй Гаркуша.